Прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэўся ў Варшаве са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША па пытаннях Расіі і Украіны генерал-лейтэнантам Кітам Келагам.
Пасля перамоў Анджэй Дуда сказаў, што існуюць шанцы на спыненне баявых дзеянняў ва Украіне. Польскі прэзідэнт зазначыў, што ў пытанні перамоў і перамір’я з’ўляецца аптымістам.
— Амерыка вельмі моцна ўвайшла ў перамоўны працэс. Я асабіста ведаю прэзідэнта Дональда Трампа, ён — чалавек, які імкнецца да мэты, ён дзейнічае мэтанакіравана і эфектыўна. У сувязі з гэтым я спадзяюся, што прынамсі будуць спыненыя ваенныя дзеянні, і маю надзею, што канчаткова будзе спыненая расійская агрэсія супраць Украіны.
Генерал Кіт Келаг прыляцеў у Польшчу з Бруселя, дзе сустрэўся з кіраўніком Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен і старшынём Еўрапейскай рады Антоніа Коштам.
Падчас знаходжання ў Еўропе прадстаўнік Дональда Трампа падкрэсліў, што ніхто не будзе навязваць Кіеву перамір’я з Расеяй. Раней аднак ён заявіў, што еўрапейскія краіны не будуць запрошаныя за стал перамоваў па ўрэгуляванні расійска-ўкраінскага канфлікту.
вс